17 чэрвеня 2026, Серада, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН пададзеная скарга аб катаваннях у дачыненні да Зміцера Бандарэнкі

6
У ААН пададзеная скарга аб катаваннях у дачыненні да Зміцера Бандарэнкі

Спецдакладчыку ААН па катаваннях накіраваная скарга з просьбай расследаваць факты прымянення катаванняў да палітвязня Зміцера Бандарэнкі.

Актывістамі ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў» накіраваная тэрміновая скарга, якая падаецца на падставе падазрэнняў аб тым, што ў адносiнах да асобы прымяняюцца катаванні, калі патрабуецца ўмяшанне для спынення такіх дзеянняў, паведамляе сайт protivpytok.org.

Аўтары скаргі паказваюць на жахлівы стан здароўя Зміцера Бандарэнкі пасля праведзенай у верасні мінулага года аперацыі на хрыбетніку, немагчымасць правядзення прадпісаных медыкамі рэабілітацыйных працэдур у зняволенні. Паказваецца на прымус Бандарэнкі выконваць дзеянні, якія могуць пагоршыць стан ягонага здароўя і нават прывесці да абязрушвання (стаянне, хада ў страі, доўгае сядзенне, нагрузкі-скручванні на хрыбетнік.) Акрамя таго, паказваецца на адмову даць Зміцеру Бандарэнку групу інваліднасці.

Спецдакладчыку ААН таксама накіраваныя медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць стан здароўя Зміцера Бандарэнки, а таксама заключэнне экспертызы, праведзенай украінскім спецыялістам Андрэем Раханским.

Па сцвярджэнні Андрэя Раханскага, ва Украіне пацыентам з такім станам здароўя прызначаецца другая група інваліднасці.

«Сукупнасць прыведзеных медыцынскіх дадзеных сведчыць аб неабходнасці правядзення для Бандарэнка З.Я. медыка-сацыяльнай экспертызы з усталяваннем ступені страты працаздольнасці...

Непадаванне Бандарэнку З.Я. спецыяльных медыцынскіх рэабілітацыйных сродкаў медтэхнікі (артапедычны абутак, кій) можа быць расцэненае як катаванні і жорсткае абыходжанне», - гаворыцца ў заключэнні экспертызы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках