26 красавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здзекі на Акрэсціна працягваюцца

8
Здзекі на Акрэсціна працягваюцца

Па словах Алены Дубовік, затрыманай 24 сакавіка ў ДК МТЗ, усе трое сутак на Акрэсціна былі для яе сапраўдным выпрабаваннем.

Нягледзячы на ​​пашкоджаную пры затрыманні руку, яе прызналі вінаватай у дробным хуліганстве. Міліцыянты напісалі ў пратаколе, што дзяўчына «выказвалася нецэнзурнай лаянкай». Па словах Алены Дубовік, усе трое сутак на Акрэсціна былі для яе сапраўдным выпрабаваннем - міліцыянты кпілі і здзекаваліся з дзяўчыны, перадае «Радыё Рацыя».

«Яны ўсе ў асноўным смяяліся, здзекаваліся. Мой знешні выгляд выклікаў у іх смех, тое, што я па аб'ёме не вельмі вялікая і пры гэтым супраціўляюся міліцыі, для іх таксама вельмі дзіўна. Але я думаю, што яны ўсё разумеюць. У асноўным, мы чыталі газеты, кніжкі, папрасілі шашкі і гулялі амаль цэлы дзень, гутарылі. Па большай частцы, у мяне ў камеры сядзелі людзі, якія перыядычна туды трапляюць, і размова не заўсёды атрымлівалася», - распавяла дзяўчына.

У мінулую суботу ў Менску праходзіў дабрачынны канцэрт міжнароднага руху «Ежа замест бомб», арганізаваны ў палацы культуры Менскага трактарнага завода. Перад самым пачаткам у залу ўварваліся міліцыянты. Усе, хто прыйшоў на канцэрт былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзяленні міліцыі розных раёнаў горада.

У панядзелак 15 з іх былі пакараныя грашовымі штрафамі альбо арыштамі на тэрмін да трох сутак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках