14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валера Шчукіна аштрафавалі на 1 мільён 190 тысяч

18
Валера Шчукіна аштрафавалі на 1 мільён 190 тысяч

У Аршанскім гарадзкім судзе адбыўся суд над грамадскім дзеячам.

Яго аштрафавалі на 1 мільён 190 тысяч рублёў. За дробнае хуліганства ён атрымаў штраф 4 базавыя велічыні (140 тыс), і за непадпарадкаванне міліцыі - 30 базавых (1 млн 50 тыс), перадае «Радыё Свабода».

Яго затрымалі 29 сакавіка пасля працэсу над кіраўніком партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным, кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам і каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандрам Атрошчанкавым.

Шчукін пратэставаў супраць таго, што працэс зрабілі закрытым. Калі супрацоўнікі міліцыі перакрылі ўваход на трэці паверх, дзе праходзіў працэс над палітыкамі, Валер Шчукін заблакаваў дзвярны праём, каб міліцыянты не зачынілі дзверы. Пры затрыманні Шчукіну заявілі, што сваімі дзеяннямі ён перашкаджае працы суда. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках