20 траўня 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова «абыйдзецца» без крэдыту МВФ

47
Ермакова «абыйдзецца» без крэдыту МВФ

Беларусь зацікаўленая ў атрыманні новага крэдыту МВФ, але можа абыйсціся і без яго, заяўляюць у Нацбанку.

Такую заяву зрабіла 7 сакавіка ў інтэрв'ю дзяржаўнаму інфармагенцтву БелТА старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Нагадаем, з 22 лютага па 6 сакавіка ў Менску працавала місія МВФ на чале з Крысам Джарвісам. На брыфінгу 5 сакавіка кіраўнік місіі даў зразумець, што ў бліжэйшы час новы крэдыт МВФ Беларусь наўрад ці атрымае.

МВФ, сказаў Джарвіс, павінен быць упэўнены, што «людзі і структуры, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў на самым высокім узроўні, падтрымліваюць прапанаваныя меры эканамічнай палітыкі». «Нам таксама будзе неабходная упэўненасць у тым, што новая праграма будзе падтрыманая краінамі - сябрамі МВФ», - падкрэсліў ён.

Па словах Ермаковай, «прадстаўнікі МВФ, якія былі тут, не хаваюць, што ў большай ступені маюць уплыў палітычная сітуацыя і палітычныя пытанні, згода краін - удзельніц МВФ працаваць з Беларуссю па новай праграме». «Гэта, напэўна, самае галоўнае пытанне», - дадала яна.

Што тычыцца эканамічных рэкамендацый МВФ, то кіраўніца Нацбанка пракаментавала іх наступным чынам: «Высновы, якія яны зрабілі з нагоды таго, што трэба затармазіць рост рэальнай заработнай платы і, магчыма, нават яе знізіць, напэўна, не ўкладаюцца ў нармальнае разуменне. Як можна рэкамендаваць пагоршыць жыццё насельніцтва? Заработная плата ў нас для бюджэтнікаў запланаваная ў частцы бюджэтных выдаткаў. Не выплаціць яе - значыць, зрабіць штучны прафіцыт бюджэту. Навошта гэта рабіць? Тым больш што людзі-та заробак павінныя атрымаць. Калі ўзяць заработную плату на вытворчых прадпрыемствах, то там не змогуць яе выплаціць ў большым памеры, чым атрымана сродкаў за кошт выручкі. Навошта іх прымушаць ці неяк стымуляваць да таго, каб яны не атрымлівалі выручку? Гэта таксама зусім няправільна».

Як сцвярджае Ермакова, «структурныя пераўтварэнні ў эканоміцы ідуць». «Можа быць, павольнымі тэмпамі, але яны ў нас ідуць, - падкрэсліла кіраўніца Нацбанка. - Але адразу раптам у адно імгненне зрабіць пераўтварэнні гэта таксама нерэальна. Спачатку ўсё трэба прадумаць, а потым ужо рабіць.» Дарожная карта «ў нас ёсць, але яна не тая, якую Міжнароднаму валютнаму фонду хацелася б бачыць».

Ермакова нагадала, што Беларусь разлічвала атрымаць ад МВФ 3,5 млрд. даляраў для рэфінансавання старога доўгу перад фондам (у 2009-2010 гадах МВФ вылучыў Беларусі крэдыт у памеры 3,46 млрд. даляраў).

«Мы абыдземся і без іх, - рэзюмавала кіраўніца Нацбанка. - Але нам трэба зарабіць тыя грошы, якія мы павінныя вярнуць МВФ. Ёсць іншае пытанне, можа быць, нават больш сур'ёзнае, - гэта імідж краіны. Калі з табой працуе міжнародны фінансавы інстытут, то ты маеш большы імідж. Але, я думаю, прыйдуць іншыя інстытуты: Сусветны банк з намі працуе, ЕБРР».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках