15 траўня 2024, Серада, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаву забаронена распавядаць пра сябе

31
Саннікаву забаронена распавядаць пра сябе

З кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым сустрэўся адвакат.

Жонка палітыка Ірына Халіп паведаміла БелаПАН, што адвакат і Саннікаў абмяркоўвалі «выключна юрыдычныя пытанні». «Андрэй не можа нічога сказаць ні пра ўмовы ўтрымання, ні пра стан ягонага здароўя, паколькі сустрэча з адвакатам праходзіць пры ўмовах жорсткай мадэрацыі з боку супрацоўнікаў калоніі. Таму пра ягонае становішча я пакуль не ведаю», - сказала Халіп.

Яна адзначыла, што атрымала ліст ад Саннікава. «Ліст кароткі, але большы за папярэдняі. Саннікаў просіць павіншаваць ад ягонага імя жанчын з 8 Сакавіка, і адзначае, што ў турме яшчэ раз пераканаўся ў тым, што беларускія жанчыны - самыя прыгожыя, самыя адданыя. І самыя лепшыя», - паведаміла Халіп.

Нагадаем, што раней паступала інфармацыя аб катаваннях у дачыненні да палітвязня: спачатку ў СІЗА КДБ, а потым у калоніях. На працягу года Саннікава 7 разоў перакідвалі з адной турмы ў другую. Тры месяцы яго трымалі ў поўнай ізаляцыі ў камеры-адзіночцы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках