18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарат строем пайшоў «па этапе»

66
Дырэктарат строем пайшоў «па этапе»

Яшчэ 22 лютага ў Менску былі затрыманыя дырэктар ААТ «Агат-электрамеханічны завод» Віктар Прыёмка і адзін з ягоных намеснікаў.

Гэтую інфармацыю TUT.by пацвердзілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Больш падрабязная інфармацыя будзе прадстаўленая пазней, сказалі там.

«Агат-электрамеханічны завод» знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. У пачатку 2011 года РУП «Менскі электрамеханічны завод» быў акцыянаваны і ператвораны ў ААТ «Агат-электрамеханічны завод».

Сёння завод з'яўляецца адзіным прадпрыемствам абароннага сектара эканомікі Беларусі, які спецыялізуецца на вытворчасці, рамонце і рэалізацыі мабільных і стацыянарных комплексаў сродкаў аўтаматызацыі, прызначаных для кіравання войскамі і баявымі сродкамі; сістэм (комплексаў) і сродкаў сувязі ваеннага прызначэння; камплектуючых вырабаў, запасных частак, агрэгатаў і прыбораў да іх; навучальнай і дапаможнай маёмасці (макетаў, трэнажораў, імітатараў) да ваеннай тэхнікі; спецыяльнага абсталявання і тэхналогій для вытворчасці, рамонту і мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Нагадаем, што ўчора з'явілася інфармацыя, што ўпраўленнем Следчага камітэта па Менску затрыманы старшыня назіральнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслаў Кацарэнка.

Банкір затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.6 арт.16 «Саўдзел у злачынстве» і ч. 2 арт.243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» КК Беларусі.

«У следства ёсць падставы меркаваць, што падазраваны аказваў дапамогу службовым асобам шэрагу суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ва ўхіленні ад выплаты падаткаў», - сказалі ў камітэце.

Раней была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да старшыні савета дырэктараў ЗАТ «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнага савета ЗАТ «Трастбанк» Віктара Шаўцова. Справа расследуецца ў КДБ Беларусі.

Віктар Шаўцоў падазраецца ў асабліва буйным крадзяжы. Паводле інфармацыі charter97.org, Шаўцова затрымалі ў сярэдзіне кастрычніка - пачатку лістапада. Па чутках, падставай для арышту маглі стаць праблемы кампаніі «Белзамежбуд», якая займаецца будаўнічымі праектамі ў Венесуэле: нібыта венесуэльскія партнёры злавілі беларусаў пры спробе выкрасці дзве тоны арматуры. Інфармацыя пра гэта прагучала падчас чарговага візіту ў Венесуэлу памочніка прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, а ў далейшым пра скандал было дакладзена Аляксандру Лукашэнку.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках