8 траўня 2024, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура «адфутбольвае» скаргі «невыязных»

4
Генпракуратура «адфутбольвае» скаргі «невыязных»

Генпракуратура накіравала скаргу намесніка ПЦ «Вясна» Валянціна Стэфановіча, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, у Міністэрства абароны.

Пра гэта праваабаронца быў праінфармаваны лістом з Генпракуратуры 28 сакавіка, піша ПЦ «Вясна».

У скарзе Стэфановіч прасіў правесці пракурорскую праверку і ўсталяваць асоб, якія прынялі неправамернае рашэнне аб абмежаванні ягонага права на выезд з Рэспублікі Беларусь, а таксама прыняць неадкладныя меры па аднаўленні парушаных правоў.

На думку Валянціна Стэфановіча, «падобныя дзеянні па абмежаванні выезду з краіны маюць наўмысны характар ​​і накіраваныя на парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзянаў на свабоду руху выключна па палітычных матывах. У дадзеным выпадку Генеральная пракуратура павінная была правесці пракурорскую праверку, ад чаго яна цалкам ухілілася, пераслаўшы скаргу ў Міністэрства абароны».

Рашэнне аб часовым абмежаванні выезду за межы Беларусі Валянцін Стэфановіч будзе таксама абскарджваць і праз суд.

11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.

Нагадаем, за апошні час шэрагу апазіцыйных палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў быў забаронены выезд за межы Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках