3 траўня 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МУС пакрыўдзіліся

20
У МУС пакрыўдзіліся

Міну ў Вільні лічаць «інтрыгамі беларускіх спецслужб».

Інфармацыя на некаторых сайтах і форумах аб тым, міна ў Вільню патрапіла дзякуючы інтрыгам беларускіх спецслужб, не адпавядае рэчаіснасці. Няправільная інфармацыя і пра тое, што з-за «інтрыг» ад беларускага боку не было ніякага ўзаемадзеяння. Пра гэта паведамілі TUT.by у УІГС МУС Беларусі.

«Беларускія праваахоўнікі аказвалі садзейнічанне літоўскім калегам з самага пачатку, - кажа начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч. - Адразу пасля інцыдэнту з улікам таго, што 14 красавіка - выходны дзень (субота), Бюро крымінальнай паліцыі Літвы звярнулася па дапамогу ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь па тэлефоне. Пасля ва ўсталяваным парадку быў накіраваны і пісьмовы запыт».

Узаемадзеянне праваахоўных органаў Беларусі і Літвы пачалося «неадкладна пасля атрымання беларускім бокам інфармацыі і было арганізаванае на высокім узроўні».

«У цяперашні час сумесная праца беларускіх і літоўскіх праваахоўных органаў па расследаванні узбуджанай літоўскім бокам крымінальнай справы, усталяванні і затрыманні датычных да інцыдэнту асоб працягваюцца», - паведаміў Шалькевіч.

Нагадаем, 14 красавіка 2012 года на аўтавакзале ў г. Вільня ў рэйсавым аўтобусе была выяўленая супрацьтанкавая міна. Аўтобус выканаў рэйс па маршруце «Менск-Вільня-Паланга-Вільня».

Першапачаткова, паведаміла Delfi, са спасылкай на прадстаўніка дэпартамента паліцыі Рамунаса Матоніса, сумка з мінай была пакладзеная ў аўтобус у Менску, а ў Вільні яе прыйшоў забраць малады чалавек (па дадзеных паліцыі, грамадзянін Беларусі). Перш чым аддаць пасылку, кіроўца паглядзеў, што ў ёй знаходзіцца. Убачыўшы гэта, малады чалавек уцёк, а кіроўца выклікаў паліцыю.

У той жа дзень з'явілася інфармацыя аб тым, што паліцыя Вільні шукае грамадзяніна Беларусі прыкладна 25 гадоў, які падазраецца ў захоўванні выбухоўкі.

Праз два дні з'явілася інфармацыя аб тым, што сумка, хутчэй за ўсё, прыехала ў Вільню не з Менска, а з Палангі.

У інтарэсах следства іншая інфармацыя пакуль не выдаецца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках