13 чэрвеня 2026, Субота, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце з'явілася дрэва з «Краіны дурняў» (Фота)

4

Замест лісця на дрэве вісяць купюры наміналам ад 20 да 100 беларускіх рублёў і жартоўныя латарэйкі.

На цэнтральнай пешаходнай вуліцы Савецкай абласнога цэнтра, групай маладых людзей было «пасаджанае» сімвалічнае засохлае дрэва, на галінах якога замест лісця знаходзіліся беларускія грашовыя знакі, а таксама, своеасаблівыя «латарэйныя білеты» з выявай Бураціна, піша zapraudu.info. Акрамя таго, дзеля стварэння асацыяцый менавіта з «Краінай Дурняў», да самой «расліны» быў прымацаваны плакат з выявай драўлянага персанажа і надпісам «Дрэва эканамічнага цуду».

Акцыя насіла сатырычны характар, што не магло не звярнуць на сябе ўвагу мінакоў. Асабліва моладзі, якая ахвотна пазіравала і фатаграфавалася ля дрэва.

«Напэўна, кожны з нас памятае дзіцячую казку «Залаты ключык» і гісторыю пра тое, як Бураціна закапаў свае пяць залатых пад дрэвам у Краіне Дурняў. Беларуская эканоміка зараз жыве менавіта па такім прынцыпе. Грамадзяне «закопваюць» свае падаткі ў надзеі на тое, што нейкім «цудам» у дзяржаве павінна нешта «вырасці». Аднак, гэтыя сродкі выдаткоўваюцца толькі на ўтрыманне зусім непатрэбных ідэалагічных аддзелаў, усё больш павялічваюцца сілавыя структуры і кантралюючыя органы, падтрымліваюцца стратныя прадпрыемствы, але гэта ніяк не адбіваецца на ўзроўні жыцця і дабрабыце саміх беларусаў. Гэтай акцыяй мы ў гратэскавым выглядзе паказалі рэальны стан справаў у самай «сацыяльна-арыентаванай дзяржаве для народа», - пракаментаваў акцыю актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аляксей Коўтун.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках