Сур'ёзнае падзенне на расейскіх рынках
57- 14.05.2012, 18:07
Расейскі рынак акцый па выніках таргоў ў панядзелак прадэманстраваў зніжэнне асноўных індэксаў ў сярэднім на 3,5% і абнавіў лакальныя мінімумы па абодвух індэксах на фоне падзення коштаў нафты.
Пра гэта сведчаць дадзеныя біржы ММВБ-РГС.
Да 18.45 мск індэкс ММВБ упаў на 3,49% - да 1337,42 пункта. На працягу дня індэкс абнавіў мінімум са 13 снежня 2011 года, то бок упаў ніжэй за 1350 пунктаў.
Індэкс РГС па выніках дня знізіўся на 3,59%, склаўшы 1401,73 пункта. На працягу дня індэкс апускаўся ніжэй за 1400 пунктаў, што адпавядае узроўням пачатку бягучага года.