17 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Кавалёва сустрэнецца з жонкай прэзідэнта Польшчы

25
Маці Кавалёва сустрэнецца з жонкай прэзідэнта Польшчы

У Варшаву прыбылі маці і сястра пакаранага Уладзіслава Кавалёва.

Яны прабудуць у Польшчы да пятніцы, 18 мая. У аўторак 15 мая маці забітага віцебчука Любоў Кавалёва сустрэнецца з жонкай польскага прэзідэнта Ганнай Камароўскай. Першая лэдзі Польшчы пагадзілася падтрымаць абедзвюх жанчын, якія змагаюцца за мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі, перадае «Еўрарадыё».

Таксама ў аўторак маці і сястра Кавалёва наведаюць Хельсінкскі фонд правоў чалавека ў Варшаве. Там будзе паказаны рэпартаж Монікі Гуралеўскай, якая суправаджала Любоў Кавалёву ў паездках па Беларусі, калі яна змагалася за жыццё сына.

Нагадаем, што Уладзіслаў Кавалёў і ягоны сябар Дзмітрый Канавалаў былі смяротна пакараныя па абвінавачванні ў выбуху ў менскім метро.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках