17 чэрвеня 2026, Серада, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк: Нельга легітымізаваць дыктатараў

24
Ежы Бузэк: Нельга легітымізаваць дыктатараў

Польшчу заклікалі вызначыцца з пераносам ЧС-2014 з Менска.

Былы кіраўнік Еўрапарламента, еўрадэпутат Ежы Бузэк заклікаў кіраўніка Польскага саюза хакея на лёдзе (ПСХЛ) Здзіслава Ингелевіча 17 мая на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея падняць пытанне аб пераносе ЧС-2014 з Менска. Прычынай звароту стала тое, што ПСХЛ за некалькі дзён да кангрэса ўсё яшчэ не заняў пазіцыю па Беларусі і не атрымаў рэкамендацый ад міністэрства спорту і МЗС Польшчы.

У сваім лісце Ежы Бузэк адзначыў, што парушэнні беларускімі ўладамі правоў чалавека з'яўляюцца перашкодай для правядзення турніру ў Беларусі. «Мы супраць ўмяшання палітыкі ў справы спорту. Разам з тым мы лічым сваім абавязкам звярнуць увагу свету спорту на сітуацыю, у якой высакародныя і апалітычныя ініцыятывы выкарыстоўваюцца для легітымізацыі дыктатараў і іх метадаў праўлення», - заявіў ён, перадае «Польскае радыё».

У сваю чаргу іншы еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся да міністра спорту Польшчы Ёаны Мухе з просьбай пераканаць кіраўніцтва ПСХЛ галасаваць на кангрэсе 17 мая «за адбіранне ў Беларусі чэмпіянату свету па гэтым відзе спорту», нагадвае Тэлеграф. «Калі чэмпіянат 2014 года будзе арганізаваны ў Беларусі, то гэта стане падтрымкай для апошняга дыктатара Еўропы», - адзначыў палітык.

«Не ўяўляю сабе сітуацыі адкрыцця такога важнага спартовага мерапрыемства Аляксандрам Лукашэнкам, з-за якога многія беларускія апазіцыянеры адбываюць шматгадовае зняволенне, падвяргаюцца катаванням і псіхічнаму ціску. Кожны дзень турніру ў Беларусі будзе стварэннем пазітыўнага іміджу яе кіраўніка, які ні ў што не ставіць правы чалавека, дэмакратыю і іншыя каштоўнасці, якія падтрымліваюцца еўрапейскай супольнасцю», - дадаў Марэк Мігальскі.

Між тым еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі заявіў, што ў выпадку, калі ў Менску застанецца права правядзення ЧС-2014, то тады дэмакратычныя дзяржавы павінныя байкатаваць турнір. Ён адзначыў, што такой пазіцыі прытрымліваюцца таксама Еўрапарламент і Еўрапейская народная партыя.

Група з 28 сябраў Палаты прадстаўнікоў ЗША на чале з дэмакратам Майкам Куіглі і рэспубліканцам Джонам Шымкусам заклікалі Міжнародную федэрацыю хакея на лёдзе (IIHF) перанесці Чэмпіянат свету 2014 года з Менска. Пра гэта гаворыцца ў іх адкрытым лісце, апублікаваным 14 мая.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках