17 чэрвеня 2026, Серада, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Беларусь павінная быць гатовай да скачка коштаў на газ

38
Сямашка: Беларусь павінная быць гатовай да скачка коштаў на газ

Зараз расейскі газ Беларусі абыходзіцца танна, аднак газавая паўза не будзе доўгай.

Аб гэтым заявіў сёння на пленарным паседжанні Беларускага прамысловага форуму першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае БелТА.

«Мы павінныя быць гатовыя да павышэння коштаў на газ і павінныя выкарыстоўваць цяперашнюю газавую паўзу для ўзняцця энергаэфектыўнасці эканомікі краіны», - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Паводле Уладзіміра Сямашкі, Расеі неабходныя велізарныя сродкі для развіцця газавай сферы. «Паводле адзнак, толькі для асваення Ямала трэба ўкласці $150-180 млрд., а гэта значыць $25-30 млрд. штогод», - сказаў ён. Таму Расея будзе павялічваць унутраныя кошты газу. «Расея будзе выводзіць унутраныя кошты на роўнапрыбытковыя, раз так - будуць істотна расці кошты газу і для Беларусі», - дадаў ён.

«Зараз газ Беларусі абыходзіцца танна - па кошце $ 165,6, аднак газавая паўза не будзе доўгай», - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. У сувязі з гэтым ён заклікаў вытворцаў прымаць меры па павышэнні энергаэфектыўнасці і энергазберажэнню.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках