26 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

34mag.net атрымаў прэмію Міжнароднага інстытута прэсы

34mag.net атрымаў прэмію Міжнароднага інстытута прэсы

Інтэрнэт-часопіс 34mag.net узнагароджаны прэміяй Free Media Pioneer Award Міжнароднага інстытута прэсы.

Прэмія ўручаецца з 1996 года ў якасці прызнання працы СМІ ў прасоўванні свабоды слова і падтрымкі незалежнасці медыя ў сваім рэгіёне, паведамляе міжнародны журналісцкі партал IFEX(пераклад - charter97.org).

34mag.net заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай і з'яўляецца мультымедыйнай версіяй часопіса «Студэнцкая думка», закрытага беларускімі ўладамі ў 2005 годзе. Змяніўшы фармат на электронны, выдаўцы змаглі абыйсці гэтую забарону. Сёння 34mag.net выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі для стварэння цалкам новага пакалення самвыдату - часопіс выходзіць на CD і ў Інтэрнэце.

«Мы вельмі радыя назваць 34mag.net ў якасці лаўрэата Free Media Pioneer Award ў гэтым годзе. Нас натхняе мужнасць супрацоўнікаў выдання і іх імкненне да якаснай журналістыкі ў складаных умовах. Яны з'яўляюцца яскравым прыкладам таго, што незалежная журналістыка можа выжываць і квітнець з дапамогай нестандартных СМІ», - кажа выканаўчы дырэктар Міжнароднага інстытута прэсы Элісан Бэтэль Макензі

Уручэнне ўзнагароды пройдзе ў сталіцы Трынідада і Табага Порт-оф-Спэйнэ з 23 па 26 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках