17 траўня 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карнікаў чакае суд і люстрацыя

101
Карнікаў чакае суд і люстрацыя

За ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным спосабам пагражае да 25 гадоў турмы.

Збіццё і арышты, здзекі ў міліцэйскіх пастарунках, фальшывыя пратаколы аб лаянцы і хуліганстве, сілавы разгон мірных дэманстрацый, ператрусы, запалохванні і правакацыі - вось няпоўны спіс «подзвігаў» беларускіх міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ, якіх кінулі на барацьбу з апазіцыяй - грамадзянамі Беларусі, чые погляды адрозніваюцца ад вызначаных кіраўніком дзяржавы, перадае «Белсат».

Падобныя метады супраць апазіцыі выкарыстоўвалі ў часы камунізму ў краінах сацыялістычнага лагера. Са зменай улады адбыліся люстрацыйныя працэсы, у некаторых краінах былых сілавікоў судзяць і зараз. Так, у Польшчы 4 былыя міліцыянты, якія збівалі мірных дэманстрантаў ў 1987 годзе, атрымалі абвінаваўчыя прысуды - кожны больш за год зняволення з адтэрміноўкай. Ці магчымыя такія працэсы ў Беларусі?

Праваабаронца Алег Волчак упэўнены, што такія працэсы павінныя адбыцца і ў нашай краіне. «У нас вельмі шмат пацярпела за 18 гадоў, узяць хоць бы апошні выпадак з Молчанам, якому зламалі сківіцу. Трэба абавязкова правесці такія суды і таксама пакараць», - заявіў праваабаронца і былы следчы Алег Волчак.

«Якія санкцыі? Па-першае, распачынаецца справа за перавышэнне службовых паўнамоцтваў ці, магчыма, калі браць разгон міліцыяй ў 2010 годзе дэманстрацыі, гэта можа расцэньвацца як ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным спосабам - можна трактаваць як сащдзельства, - кажа Алег Волчак. - Гэта - да 25 гадоў пазбаўлення волі, прадугледжваецца нават смяротнае пакаранне. Усё залежыць ад таго, якім будзе вынік, ці будзе яна незалежнай і ці будзе незалежны парламент, які зможа правесці разбіральніцтва».

Працэс над польскімі міліцыянтамі доўжыўся два гады. Акрамя зняволення з адтэрміноўкай, суд пастанавіў агучыць імёны сілавікоў, якія збівалі ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі. Характэрна, што міліцыянты тады працавалі ў цывільнай вопратцы.

«Гэта добрая навука для тых, хто сёння збівае і калечыць людзей, - яны могуць спаць спакойна толькі пры гэтай уладзе. Новая ўлада пра іх яшчэ ўзгадае», - дадаў Алег Волчак.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках