19 траўня 2024, Нядзеля, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дату «выбараў» прызначаць на працягу месяца

2
Дату «выбараў» прызначаць на працягу месяца

Указ аб прызначэнні «выбараў» у «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі павінен быць выдадзены не пазней чым праз месяц.

Пра гэта заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў Цэнтрвыбаркаме.

«Калі будзе прынятае рашэнне аб правядзенні «выбараў» 23 верасня гэтага года, то, адпаведна, указ аб іх прызначэнні павінен быць выдадзены не пазней за 23 чэрвеня», - адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, удакладніўшы, што рашэнне аб прызначэнні даты «выбараў» прымае Лукашэнка.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі, «выбары» новага складу «палат» «парламента» прызначаюцца не пазней за 4 месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў палат дзеючага «парламента».

Раней кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына праінфармавала Аляксандра Лукашэнку аб тым, што «парламенцкія выбары» павінныя прайсці не пазней за 26 верасня 2012 года. Яны могуць адбыцца і раней, аднак не могуць выйсці за межы 26 верасня, растлумачыла яна.

А.Лукашэнка тады пагадзіўся з меркаваннем Цэнтрвыбаркама, што «выбары» павінныя прайсці ў прапанаваныя тэрміны, крайні магчымы варыянт - верасень 2012 года.

У сувязі з тым, што 26 верасня 2012 года - будны дзень, у Менску не выключаюць, што «парламенцкія выбары» могуць быць прызначаныя на нядзелю 23 верасня.

Дзеючая зараз «палата прадстаўнікоў» у поўным складзе - 110 дэпутатаў - была абраная 28 верасня 2008 года, ніхто з апазіцыі ў «парламент» не прайшоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках