20 траўня 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінтранс: «Белавія» пакуль прадаваць не плануем

10
Мінтранс: «Белавія» пакуль прадаваць не плануем

Беларусь не мае намеру разглядаць пытанне аб продажы Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» «ні ў гэтым, ні ў наступным годзе».

Пра гэта заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба, піша «Інтэрфакс».

«Мінтранс не абмяркоўвае гэтае пытанне і не будзе абмяркоўваць ні ў гэтым, ні ў наступным годзе», - заявіў журналістам у чацвер у Менску І.Шчэрба, каментуючы інфармацыю аб магчымасці продажу кампаніі расейскаму «Аэрафлоту».

«Мы толькі разглядаем пытанні аб узбуйненні кампаніі і развіцці яе магутнасцяў», - падкрэсліў міністр.

І.Шчэрба адзначыў, што ў бягучым годзе парк «Белавія» папоўніцца двума самалётамі. «Стаіць задача адшукаць магчымасці для набыцця яшчэ не менш чым двух самалётаў. На якіх умовах гэта пройдзе - фінансавы, аператыўны лізінг або прамая купля - гэта іншае пытанне», - дадаў кіраўнік міністэрства. Ён падкрэсліў, што «мы ставім задачу набыцця новых самалётаў».

Акрамя гэтага, працягнуў І.Шчэрба, плануецца пашырэнне маршрутнай сеткі «Белавія». «Мы будзем адкрываць новыя маршруты, якія «Белавія» зможа выконваць не толькі ў чартарных, але і ў рэгулярных перавозках», - сказаў міністр.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках