11 траўня 2024, Субота, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пефціеў спрабуе сысці з-пад санкцый

43
Пефціеў спрабуе сысці з-пад санкцый

Алігарх прадаў кампанію «Белтэхэкспарт».

Кампанія, якая займаецца экспартам узбраенняў і ваеннай тэхнікі, прададзеная расейскаму бізнессэну Дзмітрыю Гурыновічу, згадак у СМІ пра якога знайсці не атрымалася, паведамляе «Інтэрфакс».

«Кампанія ЗАТ «Белтэхэкспарт» пацвярджае інфармацыю аб змене ўладальніка кантрольнага пакета акцый групы кампаній ЗАТ« Кіруючая кампанія «Белтэх Холдынг», у якую ўваходзіць ЗАТ «Белтэхэкспарт». Уладальнікам кантрольнага пакета акцый групы кампаній стаў расейскі бізнесмэн Дзмітрый Гурыновіч», - паведамілі ў кампаніі.

На прадпрыемстве падкрэслілі, што «Пефціеў Уладзімір Паўлавіч цалкам спыніў свой удзел у названай групе кампаній».

Па інфармацыі «Белтэхэкспарту», Гурыновіч з'яўляецца выпускніком і аспірантам Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ (з адзнакай), уключаны ў кадравы рэзерв Прэзідэнта РФ.

«Стварэнне магутнага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў галіне ВТС і экспарту спецмаёмасці ў выніку падобнай замены мае велізарную перавагу і дае поўную ўпэўненасць у тым, што ЗАТ «Белтэхэкспарт» выйдзе на прынцыпова новыя пазіцыі на сусветным рынку», - перакананыя ў кампаніі.

Нагадаем, Уладзімір Пефціеў занесены ў спісы неўязных у ЕЗ, супраць некалькіх ягоных кампаній уведзеныя эканамічныя санкцыі ЕЗ: ЗАТ «Белтэхэкспарт», ПУП «БТ Тэлекамунікацыі» і ЗАТ «Спорт-пары». Пасля гэтага бізнесмэн накіраваў у Еўрапейскі суд пазоў, у якім аспрэчваў рашэнне Рады ЕЗ.

Паводле беларускіх СМІ, У.Пефціеў таксама з'яўляецца ўласнікам ПУП «Сен-КА», ПУП «БТ Інвест», СП ТАА «Дзелавая сетка», мінарытарным акцыянерам ААТ «Прыёрбанк», ААТ «Белзнешэканомбанк», адным з уласнікаў СТАА «Маліноўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў» (праз даччыныя структуры).

Кампанія «Белтэхэкспарт» была створаная 26 студзеня 1993 года і стала першым у Беларусі спецыялізаваным прадпрыемствам, якое працуюць на міжнародным рынку ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.

«Белтэхэкспарт» займаецца пастаўкамі, мадэрнізацыяй і рамонтам шырокай наменклатуры авіяцыйнай тэхнікі, узбраення і ваеннай тэхнікі войскаў СПА і сухапутных войскаў, аказвае шырокі спектр паслуг ваеннага прызначэння. Значную долю ў аб'ёме экспарту займае прадукцыя ваеннага прызначэння, якая выпускаецца прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу.

Паводле рэспубліканскага цэнтральнага дэпазітарыя каштоўных папер, статутны фонд створанага ў 1998 годзе ЗАТ «Белтэхэкспарт» складае Br 450 млн ($54 тыс. па бягучым курсе). Статутны фонд падзелены на 6 акцый, наміналам Br75 млн.

Згадак у СМІ пра расейскага бізнесмэна Дзмітрыя Фёдаравіча Гурыновіча агенцтву знайсці не атрымалася.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках