3 траўня 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Лукашэнку давядзецца плаціць Пуціну па векселях

22
Эксперт: Лукашэнку давядзецца плаціць Пуціну па векселях

Прэзідэнтам Расеі пасля чатырохгадовага перапынку сёння зноў стаў Уладзімір Пуцін.

Падвесці вынікі праўлення Дзмітрыя Мядзведзева і зрабіць некаторыя прагнозы прэзідэнцтва Пуціна сайт ucpb.org папрасіў палітолага Віктара Чарнова.

- Я б вылучыў 2 вынікі праўлення Дзмітрыя Мядзведзева. Першы вынік у тым, што праўлення, па сутнасці, не было. Ля ўлады стаяў дуумвірат Пуцін-Мядзведзеў, у якім усе ключавыя рашэнні прымаліся альбо самім Пуціным, альбо па ўзгадненні з ім. Сам Пуцін у гэтыя чатыры гады дазваляў сабе выказвацца па ўсіх пытаннях знешняй і ўнутранай палітыкі - у тым ліку і па тых, якія знаходзяцца ў сферы паўнамоцтваў прэзідэнта. Мядзведзеў таксама часам займаўся такімі вузкаспецыяльнымі гаспадарчымі пытаннямі, якімі звычайна прэзідэнт не займаецца. Часам было цяжка зразумець, хто ў Расеі кіраўнік дзяржавы - Пуцін ці Мядзведзеў.

Другі важны вынік - гэта тое, што, упершыню за апошнія 11 гадоў, прачнулася расейскае грамадства. Адукаваным людзям, моладзі, прадстаўнікам сярэдняга класа надакучылі гэтыя гульні ў дэмакратыю і яны ў поўны голас заявілі пра свой пратэст - у снежні мінулага года, падчас прэзідэнцкіх выбараў, учора. Будзем спадзявацца, што ў гэты раз грамадства не засне і прэзідэнт Пуцін вымушаны будзе ўступіць у дыялог з гэтай часткай расейскага грамадства і гэта дасць пачатак больш-менш адчувальным рэформам, дэмакратызацыі расейскай палітычнай сістэмы. Уласна, прыкметы такой дэмакратызацыі ўжо ёсць - напрыклад, вяртанне выбарнасці губернатараў. Няхай, з агаворкамі і фільтрамі, але такія выбары будуць праводзіцца.

- А як адаб'ецца змена ўлады ў Крамлі на двухбаковых адносінах Расеі і Беларусі?

- Думаю, значных зменаў не будзе - палітыку ў дачыненні да нашай краіны праводзіў менавіта Пуцін, а не Мядзведзеў. Тыя інтэграцыйныя праекты, якія былі прапанаваныя Беларусі і ў якія яна паступова ўцягваецца, будуць толькі працягвацца. Акрамя таго, беларускай уладзе прыйдзецца плаціць па векселях - выконваць тыя відавочныя і кулуарныя абяцанні, якія былі дадзеныя ў абмен на інтэграцыйныя зніжкі. І гэта нясе ў сябе вялікія небяспекі для беларускага суверэнітэта.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках