18 траўня 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонкі палітвязняў: «На амністыю 3 ліпеня не спадзяемся»

4
Жонкі палітвязняў: «На амністыю 3 ліпеня не спадзяемся»

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся да 3 ліпеня прыняць закон аб амністыі.

Ці спадзяюцца сваякі палітвязняў хутка ўбачыць сваіх родных дома?

«Прыстойныя людзі сядзяць у турмах, а нягоднікаў мы выпускаем пад ціскам ці не пад ціскам», - сказаў, выступаючы са штогадовым пасланнем, Аляксандр Лукашэнка. Гэта было сказана пасля таго, як Лукашэнка загадаў «дэпутатам» падрыхтаваць закон аб амністыі да 3 ліпеня. Ці магчыма, што пад амністыю падпадуць і палітвязні?

Марына Адамовіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, адказала, што на амністыю 3 ліпеня не спадзяецца, перадае «Радыё Свабода».

У адным з лістоў Мікалай растлумачыў жонцы, што амністыя не распаўсюджваецца на тых, хто лічыцца парушальнікам турэмнага рэжыму, а тым больш на тых, каго ўтрымліваюць у «крытай» турме, як яго. Аднак тое, што Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму палітзняволеных, жонка Статкевіча лічыць красамоўным фактам:

«Думаю, гэта сведчыць аб тым, што гэтая тэма яму не дае спаць. Яна яго турбуе штохвілінна. І добра, што ціск, які здзяйсняецца з-за палітвязняў, уплывае на сітуацыю і паводзіны гэтага чалавека. Бо калі б не хваляваўся, то не згадваў бы пра гэта».

Жонка праваабаронца Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук сумняецца ў перспектывах убачыць мужа на свабодзе ў выніку амністыі 3 ліпеня:

«Такія ж словы былі і ў ранейшых выступах, але нічога не змянілася. Таму і на гэтую амністыю я не разлічваю. Як і раней».

Паводле Наталлі Пінчук, ёй невядома пра ціск на Алеся Бяляцкага з мэтай атрымаць ад яго прашэнне аб памілаванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках