16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Парламенцкія выбары» пройдуць 23 верасня

158
«Парламенцкія выбары» пройдуць 23 верасня

Лукашэнка прызначыў дату выбарчага фарсу.

«Парламенцкія выбары» ў Беларусі пройдуць 23 верасня 2012 года.

Аб гэтым сёння на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення «выбараў» «нацыянальнага сходу» Беларусі пятага склікання паведаміў Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БелТА.

Пры гэтым беларускі кіраўнік папярэдзіў: «ні пад каго звонку мы не павінныя падладжвацца, і не будзем гэтага рабіць».

Дыктатар заявіў аб неабходнасці забеспячэння парадку ў краіне падчас «парламенцкай» кампаніі, запатрабаваўшы стрымання незаконных дзеянняў і палітычных правакацый.

«Незаконныя дзеянні, палітычныя правакацыі, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, павінныя неадкладна спыняцца, а вінаватыя - несці ўсталяваную адказнасць. Павага да закона абавязковая для ўсіх, без гэтага не можа быць ніякага «дэпутата» «парламента», - заявіў А.Лукашэнка .

Ён таксама адзначыў, што «вядзенне перадвыбарнай агітацыі не можа ажыццяўляцца па правілах масавых вулічных акцый».

«Задача праваахоўных органаў - не дапусціць перарастання перадвыбарных сустрэч у падобныя мерапрыемствы. Правапарадак павінен быць забяспечаны паўсюдна», - падкрэсліў А.Лукашэнка.

Беларусь прадаставіць права міжнародным назіральнікам прысутнічаць на маючых адбыцца 23 верасня «парламенцкіх выбарах», але «цягнуць волакам» гэтых назіральнікаў у краіну ніхто не будзе, заявіў Лукашэнка.

«Варта максімальна садзейнічаць працы міжнародных назіральнікаў, стварыць спрыяльную атмасферу для іхняй дзейнасці», - заявіў ён.

Пры гэтым кіраўнік падкрэсліў: «Ніякіх міжнародных назіральнікаў цягнуць у краіну волакам не будзем». «Тым не менш, неабходна даць права тым, хто па сваім жаданні захоча назіраць за «выбарамі», - сказаў А.Лукашэнка.

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках