10 траўня 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатны праезд студэнтам адменяць з 1 ліпеня

24
Бясплатны праезд студэнтам адменяць з 1 ліпеня

Бясплатны праезд для студэнтаў у грамадскім транспарце Менска адмяняецца з 1 ліпеня 2012 года.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Менгарвыканкаме.

Як раней пісаў сайт charter97.org, права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскога паведамлення, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне Менска было прадастаўленае студэнтам ВНУ і навучэнцам тэхнікумаў і каледжаў у верасні мінулага года. Такая мера падтрымкі была ўнесеная дадатковым пунктам у праграму развіцця сацыяльнага абслугоўвання ў Менску на 2011-2015 гады. 25 красавіка бягучага года на сесіі Менскага гарадскога савета дэпутатаў адпаведны пункт быў выключаны з дакумента.

Разам з тым у Менгарвыканкаме пакуль не паведамляюць аб тэрмінах магчымага аднаўлення для студэнтаў і навучэнцаў тэхнікумаў і каледжаў бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце горада. «Адмена ільготы звязаная з масавым ад'ездам студэнтаў на летні перыяд да сябе на радзіму, у студатрады. Магчыма, да пачатку новага навучальнага года гэтае пытанне будзе разгледжанае ў сталіцы», - выказалі здагадку суразмоўцы.

Між тым, адмена ільготы не распаўсюджваецца на навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ горада - школьнікі, як і раней, маюць права праезду ў грамадскім транспарце сталіцы бясплатна.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках