Валдас Адамкус атрымаў узнагароду імя Новака-Езераньскага
1- 5.06.2012, 15:28
Экс-прэзідэнту Літвы Валдасу Адамкусу ва Уроцлаве была ўручаная ўзнагарода ім. Яна Новака-Езераньскага за ўклад у літоўска-польскае супрацоўніцтва.
«Прэзідэнт Адамкус узнагароджаны за паслядоўную падтрымку супрацоўніцтва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у асаблівасці, Літвы і Польшчы», - гаворыцца ў паведамленні офіса Адамкуса.
Узнагарода ім. Яна Новака-Езераньскага заснаваная ў 2004 годзе. Сярод яе заснавальнікаў - Каледж Усходняй Еўропы, Уроцлаўскага унівэрсытэту і Нацыянальны фонд Асаліньскіх ва Уроцлаве. Уручэнне ўзнагароды адбываецца кожны год 4 чэрвеня. Гэтая ўзнагарода ўручаецца асобам ці інстытутам, якія сваім жыццём і дзейнасцю садзейнічалі стварэнню структур і грамадзянскай супольнасці Польшчы.
Сярод удастоеных гэтай узнагароды - першы кіраўнік урада некамуністычнай Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш, прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.