26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах патрабуюць вярнуць у крамы таннае малако і хлеб

23
У рэгіёнах патрабуюць вярнуць у крамы таннае малако і хлеб

Жыхары вёскі Стараград Кармянскага раёна накіравалі Аляксандру Лукашэнку зварот з патрабаваннем вярнуць на прылаўкі «сацыяльныя» хлеб і малако.

Пра гэта паведамляе belapan.by. Вяскоўцы абураныя, што малако тлустасцю 2,6% рэалізуецца па 4,8 тыс. рублёў, хоць тыдзень таму ў продажы можна было знайсці такое ж малако па 2,3 тыс.

«У жыхароў вёскі няма выбару. Ёсць толькі малако па 4,8 тыс. і хлеб аднаго наймення, амаль па 5 тыс. рублёў за баханку. Дарэчы, асартымент спіртнога ў вясковай краме - шырокі. Ёсць танны алкаголь усіх відаў, ёсць і даражэйшы. А што тычыцца прадуктаў - выбару няма. Парушаюцца правы спажыўцоў. Людзі просяць прадаўцоў задаволіць іхнія заяўкі і прывезці цукар нефасаваны, але іхнія патрабаванні ігнаруюцца і цукар ў продажы толькі фасаваны, які, вядома, даражэйшы», - распавёў ініцыятар збору подпісаў Аляксей Паўлоўскі.

Ліст Лукашэнку падпісалі 10 чалавек. Як патлумачыў Паўлоўскі, многія вяскоўцы іх падтрымліваюць, але асцерагаюцца ставіць свае подпісы пад калектыўным зваротам з-за магчымых праблем з мясцовымі ўладамі.

Па дадзеных Белстата, самыя нізкія заробкі ў Беларусі - менавіта ў Кармянскім раёне. У студзені - сакавіку сярэдні заробак тут складаў 1,985 млн рублёў.

Як адзначыў Паўлоўскі, у мясцовай сельскай гаспадарцы механізатары за пасяўную кампанію атрымалі заробак у межах 1 млн рублёў.

У сельсавеце паведамілі, што са скаргамі на кошт малака жыхары Стараграда да іх не звярталіся. Па дадзеных сельсавета, у гэтай вёсцы жывуць 272 чалавекі, мясцовыя жыхары трымаюць 45 кароў. Трымаць карову выгадна, сцвярджаюць у сельсавеце: некаторыя стараградцы трымаюць па 3 каровы і за 10 дзён атрымліваюць за здадзенае малако 1,5 млн рублёў.

Малако ў насельніцтва Рагачоўскі малочны завод прымае па 2 тыс. 550 рублёў за літр. Раней, кажуць у сельсавеце, кароў у Стараградзе было нашмат больш, але зараз моладзь трымаць жывёлу не хоча, пажылыя не могуць, астатнія злоўжываюць спіртным.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках