28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Чыж купляе «Крыніцу»

40
Алігарх Чыж купляе «Крыніцу»

«Кашалёк» Лукашэнкі Юрый Чыж каля месяца таму прапанаваў уладам прадаць яму піваварны завод «Крыніца».

Па інфармацыі «Заўтра тваёй краіны», рашэнне ўлад аб перадачы ўладальніку «Трайпла» кантрольнага пакета акцый завода праходзіць апошнія стадыі ўзгаднення.

Крыніца ва ўладных структурах не пацвердзіла, але і не абвергла цікавасці алігарха да аднаго з найбуйнейшых беларускіх піваварных заводаў. «Хутка даведаецеся», - заінтрыгаваў суразмоўца.

Чаму дзяржава спяшаецца адмовіцца ад «Крыніцы»?

Эксперты «Заўтра тваёй краіны» мяркуюць, што апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення улад і стымулявала іх нарэшце паспрабаваць прадаць завод прыватнаму інвестару, маглі стаць вынікі работы «Крыніцы» ў мінулым годзе.

Па выніках 2011 найбуйнейшы вытворца піва на беларускім рынку, якім «Крыніца» з'яўлялася з 1976 года, упершыню саступіў лідэрства Групе кампаній «Хайнекен». Рынкавая доля двух заводаў «Хайнекена» у Бабруйску і Рэчыцы ў продажах на ўнутраны рынак склала 23% (у 2006 годзе доля «Сябра» і «Рэчыцапіва» была 16,5%), тады як у «Крыніцы» - усяго 22,2% (у 2006 годзе - амаль 40%).

У параўнанні з 2010-м годам, калі прыбытак «Крыніцы» быў роўны 5,7 млрд. рублёў, у мінулым годзе завод спрацаваў у страту - мінус 1,6 млрд. рублёў.

У бягучым годзе Група «Хайнекен» па-ранейшаму трымае першынство па пастаўках на ўнутраны рынак. Па выніках студзеня-траўня толькі адзін бабруйскі завод канцэрна рэалізаваў у Беларусі 4.500.000 дал піва. «Крыніца» прадала за гэты перыяд 4100000 дал ўнутры краіны, а таксама 1.700.000 дал піва на экспарт.

Кошт будзе на парадак ніжэй, чым два-тры гады таму

Умовы магчымага продажу «Крыніцы» самаму ўплывоваму беларускаму бізнэсмену Юрыю Чыжу, невядомы. Але трэба меркаваць, што мясцовы алігарх зрабіў уладам больш выгадную прапанову, чым турэцкая кампанія Efes Breweries. Туркі прадставілі ўраду Беларусі прапанову па цане і план па перспектыўнаму развіццю завода ў канцы мінулага года, але атрымалі адмову: беларускія ўлады не задаволіла сума, якую гатовы быў заплаціць за «Крыніцу» пятнадцаты ў свеце вытворца піва.

У той жа час эксперты адзначаюць: колькі б цяпер ні даваў за гэты піваварны завод Чыж, сума будзе на парадак менш за тую, якую дзяржава магла б выгандляваць пры прыватызацыі завода яшчэ два-тры гады таму.

Колькі разоў прадавалі «Крыніцу»?

Эпапея з прыватызацыяй «Крыніцы» - доўгая і насычаная падзеямі гісторыя.

У 2001 годзе беларускія ўлады прадалі кантрольны пакет заводу расейскай кампаніі «Балтыка», каб праз некаторы час ануляваць сваё рашэнне. «Балтыцы» прыйшлося звяртацца ў міжнародныя суды, каб вярнуць інвеставаныя ў прадпрыемства каля 11 млн даляраў.

У 2003 годзе завод быў перададзены ў пяцігадовае давернае кіраванне «Прыёрбанку». Гэта «нагрузка» разглядалася як своеасаблівая плата за ўваходжанне на беларускі рынак аўстрыйскай групы Raiffeisen. Акрамя таго, трэба было аднекуль браць грошы, каб расплаціцца з «Балтыкай» за завезенае абсталяванне.

Па заканчэнні пяцігадовага тэрміну з «Прыёрбанкам» паўстаў варыянт з прыцягненнем у якасці інвестара кампаніі SABMiller. Прычым, галоўным пасярэднікам - партнёрам сусветнага канцэрна называўся тагачасны галоўны беларускі алігарх Уладзімір Пефціеў. Але SABMiller і Пефціеў ў выніку не рызыкнулі, а з траіх іншых прэтэндэнтаў, якія падалі летам 2009 года заяўкі на тэндэр па адбору кіруючага мэнэджара для «Крыніцы», арганізатары таргоў нікога не выбралі. Тэндэр завяршыўся без аб'явы пераможца.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках