1 траўня 2024, Серада, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні прыезду дыктатара ў Віцебску арыштаваны Барыс Хамайда

9
Напярэдадні прыезду дыктатара ў Віцебску арыштаваны Барыс Хамайда

У Віцебску затрымалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду.

У дадзены момант Хамайда збірае свае рэчы на вуліцы: штодня ён выходзіць у цэнтр горада, дзе распаўсюджвае незалежную прэсу, піша «Наша Нiва».

Затрымліваць яго прыехаў начальнік РАУС Чыгуначнага раёна Віцебска з двума падпалкоўнікамі. Паводле словаў Хамайды, які пакуль можа адказваць на званкі, вядуць міліцыянты сябе спакойна, але сам грамадскі актывіст не выключае, што яго будуць судзіць і адправяць на суткі.

Звязвае гэта апазіцыянер з тым, што заўтра ў Віцебск прыязджае на «Славянскі базар» Аляксандр Лукашэнка. У папярэднія гады Хамайду неаднаразова адпраўлялі на суткі перад наведваннем горада Лукашэнкам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках