2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лазавік парушэнняў не ўбачыў

22
Лазавік парушэнняў не ўбачыў

На думку сакратара ЦВК, фарміраванне акруговых выбарчых камісій прайшло «празрыста».

Мікалай Лазавік заклікаў правесці фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій таксама, як і фарміраванне акруговых выбаркамаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання.

Сёння ў Віцебску з яго удзелам прайшоў семінар са старшынямі, іх намеснікамі і сакратарамі акруговых выбарчых камісій вобласці, а таксама з намеснікамі старшыняў раённых і гарадскіх выканкамаў, перадае БелТА.

Фарміраванне акруговых выбарчых камісій ва ўсіх абласцях краіны завершана і, на думку Мікалая Лазавіка, прайшло празрыста. «Фарміраванне акруговых выбарчых камісій правялі ўсе вобласці. Адкрыта абмеркавалі кандыдатуры ў склад камісій і прынялі рашэнне», - канстатаваў сакратар Цэнтрвыбаркама. Ён настойліва рэкамендаваў такім жа шляхам - з запрашэннем усіх зацікаўленых асоб, адкрыта і празрыста ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам правесці фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій. Гэты этап выбарчай кампаніі павінен завяршыцца не пазней за 8 жніўня ўключна. Вылучаць кандыдатаў у члены камісіі могуць грамадскія аб'яднанні, партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам падачы заяў.

На навучальным семінары ў Віцебску Мікалай Лазавік пазнаёміў удзельнікаў акруговых выбаркамаў з навінамі выбарчага заканадаўства, пракаментаваў усе этапы працы акруговай і ўчастковых камісій і адказаў на пытанні.

Серыя навучальных семінараў для ўдзельнікаў выбарчых камісій пройдзе ва ўсіх абласцях. «Сёння мы рыхтуемся да наступнага этапа выбарчай кампаніі - рэгістрацыі ініцыятыўных груп, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты і самага цікавага - агітацыйныга этапа», - сказаў Мікалай Лазавік.

Як паведамляў сайт charter97.org, у акруговыя выбарчыя камісіі ў Беларусі ўключана 48 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках