18 траўня 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з праваабаронцамі Беларусі

4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з праваабаронцамі Беларусі

Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы з Расеі і іншых краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі 4 жніўня.

Менавіта ў гэты час у 2011 годзе пад арыштам апынуўся Алесь Бяляцкі, адзін з вядучых праваабаронцаў Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека.

Гэтая ініцыятыва закліканая падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, прадстаўнікі якой працягваюць абараняць стандарты праў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, мець зносіны, пісаць і тварыць. І ўсё гэта - насуперак сістэматычнаму парушэнню фундаментальных праў: свабоды сходаў, аб'яднання, выказвання меркаванняў - тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць не можа, піша ПЦ «Вясна».

Актывісты хочуць прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і праявіць салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу.

У звароце, размешчаным на спецыяльна створаным сайце by.soli-day.org арганізатары прапаноўваюць зацікаўленым групам і актывістам розных арганізацый падтрымаць гэтую ініцыятыву, праводзячы ў гэты дзень або вакол яго:

- Лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах і краінах, якія распавядаюць аб становішчы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;

- Дзеянні ў падтрымку асобных праваабаронцаў і грамадзянскіх груп.

Што можна рабіць у гэты дзень:

• збіраць подпісы пад паштоўкамі і пісаць звароты з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;

• арганізоўваць кінапаказы, інфармацыйныя вечарынкі, адкрытыя лекцыі, вулічныя фотавыставы і іншыя асветніцкія мерапрыемствы для шырокага кола людзей;

• правесці арыгінальную акцыю каля амбасады (консульства) Беларусі ў сваім горадзе;

• запісаць адным або групай відэазварот або сфатаграфавацца з эпіграфам / плакатам;

• павесіць банэр акцыі на сваім сайце (у блогу) або памяняць аватар на сваёй старонке ў сацыяльных сетках;

• любыя іншыя варыянты, якія вы самі прыдумаеце.

Каб надаць Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі сапраўды міжнародны размах, арганізатары заклікаюць неабыякавых грамадзян з розных краін і асабліва з Беларусі, аказаць дапамогу ў шырокім распаўсюджванні інфармацыі пра Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі сярод сяброў, знаёмых і калег у сацыяльных сетках (Вконтакте, Facebook, Twitter і г.д.) або ў асабістым блогу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках