3 траўня 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Фралоў: Разбярэмся... і пакараем, каго папала

25
Генерал Фралоў: Разбярэмся... і пакараем, каго папала

Генерал Валерый Фралоў пракаментаваў прызнанне Лукашэнкам факту перасячэння беларускай паветранай прасторы «плюшавым бамбавіком»

«Ёсць такі вайсковы жарт: разбярэмся - і пакараем, каго папала. Думаю, у нашым выпадку так і паступяць», - кажа генерал Валерый Фралоў адносна абяцанага Лукашэнкам пакарання вінаватых у інцыдэнце з палётам над Беларуссю шведскага самалёта.

Нагадаем, 26 ліпеня на нарадзе аб стане работы па прывядзенню Узброеных сіл і Дзяржпамежкамітэта Беларусі ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі дыктатар выказаў незадаволенасць дзеяннямі ваенных чыноўнікаў у сітуацыі з «плюшавым бамбаваннем».

- Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасёк мяжу, але і беспакарана ўварваўся на тэрыторыю Беларусі? Бо гэта ў першую чаргу - бяспека нашых грамадзян. Больш за тое, гэты самалёт быў своечасова выяўлены. Але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт? Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылкі ў самой сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? Я хацеў бы пачуць адказы на гэтыя пытанні, - сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што «вінаватыя ў гэтым павінны адказваць».

- З прыняццем рашэнняў, як бачыце, я не спяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак дасканала расследаваць. На сённяшні дзень, як я бачу, ён расследаваны, і вінаватыя за гэта павінны панесці адказнасць. Максімум у панядзелак мною будзе прынята рашэнне пасля гэтай нарады, у тым ліку і кадравыя рашэнні, - заявіў Лукашэнка.

- Супраць фактаў не папрэш. Каб такія факты не паўтараліся - трэба прымаць меры ва Узброеных сілах, у войсках супрацьпаветранай абароны, - каментуе сітуацыю генерал Валерый Фралоў парталу udf.by. - Найпросты малазатратны спосаб навесці парадак - разабрацца з кадрамі: хтосьці па ўзросту ўжо падышоў, хтосьці пад руку падвярнуўся. Пасля палёту над Крамлём Маціяса Руста паляцелі галовы ўсяго кіраўніцтва Міністэрства абароны СССР. Якія паралелі правядуць беларускія ўлады з тым палётам - цяжка судзіць.

Разам з тым, Фралоў не выключае, што «адкажуць» за шведскі самалёт і 20-гадовы студэнт Антон Сурапін, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ без прад'яўлення абвінавачвання, і рыэлтар Сяргей Башарымаў, які здаваў шведам кватэру.

- Беларускія спецслужбы дзейнічаюць па прынцыпе «лепш сто чалавек затрымаць, чым ні аднаго, - сярод іх можа апынуцца вінаваты». Так і дзейнічаюць. У настаўленне іншым рыэлтарам, каб надалей не здавалі кватэры ізраільцянам, палякам, літоўцам ... У войску ёсць прымаўка: разбярэмся - і пакараем. Каго папала. Гэтай прымаўкай і кіруюцца беларускія спецслужбы, - лічыць генерал.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках