19 траўня 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэла сур'езна нацэлілася на беларускія НПЗ

8
Венесуэла сур'езна нацэлілася на беларускія НПЗ

Венесуэла па-ранейшаму захоўвае цікавасць да ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі.

Пра гэта заявіў пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

«Летась на прэс-канферэнцыі ў мяне пыталі пра тое, ці ёсць у Венесуэлы цікавасць да ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх НПЗ. І сёння я магу сказаць, што гэта цікавасць захоўваецца», - сказаў дыпламат у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што Венесуэла таксама па-ранейшаму гатова пастаўляць у Беларусь нафту «ў тых аб’ёмах і на тых умовах, як гэта Беларусі трэба».

«Гаворка не ідзе пра тое, што праект праваліўся», - сказаў пасол, адказваючы на пытанне пра тое, як ён расцэньвае фактычнае спыненне ў 2012 году паставак венесуэльскай нафты на беларускія НПЗ.

«У Беларусі была надзвычайная сітуацыя, якая выклікала патрэбу такога імпарту, і Венесуэла пагадзілася выканаць гэту просьбу, пагадзілася пастаўляць нафту ў патрэбных колькасцях», - сказаў А.Д.Нуньес.

Дыпламат таксама нагадаў, што ў Венесуэле не схільны разглядаць супрацоўніцтва з Беларуссю ў нафтавай сферы як спробу Менска канкураваць з Расеяй у гэтай галіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках