7 траўня 2024, aўторак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва пацвердзіла парушэнне паветранай прасторы Беларусі

180
Літва пацвердзіла парушэнне паветранай прасторы Беларусі

З боку Літвы ў сераду, 4 ліпеня, сапраўды была парушана паветраная прастора Беларусі.

Пра гэта паведаміў у чацвер прадстаўнік па друку камандуючага ўзброенымі сіламі Літвы Скомантас Павіленіс.

«У паветранай прасторы Літвы ў сераду было зафіксавана парушэнне правіл перамяшчэння паветраных судоў», – сказаў Павіленіс, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паводле яго словаў, праводзіцца расследаванне паветранага НЗ, высвятляюцца абставіны адбыўшагася. «Адказа на пытанне, ці звязана яно з узгаданым у СМІ інцэдэнтам над Беларуссю, у нас няма», – удакладніў ён.

Як паведамлялася, раніцай 4 ліпеня шведскі лёгкі самалёт скінуў над Беларуссю дэсант плюшавых мішак з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў интэрнеце ролікі, якія даказваюць зваротнае, назвала фальсіфікацыяй.

Напісаць каментар 180

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках