Першы ў Еўропе сайт пра дрэнныя прадукты б'е рэкорды папулярнасці
22- 10.08.2012, 11:24
Чэшскі інтэрнэт-партал са спісам няякасных прадуктаў б'е рэкорды папулярнасці ў самай буйной пошукавай сістэме краіны Seznam.cz.
У ліпені Міністэрства земляробства Чэхіі і дзяржаўная інспекцыя па сельскай гаспадарке і прадуктам харчавання запусцілі першы ў Еўропе інтэрнэт-партал са спісам няякасных прадуктаў, якія прадаюцца ў гандлёвых сетках краіны.
Сайт Potravinynapranyri.cz публікуе інфармацыю аб няякасных, фальсіфікаваных і небяспечных прадуктах харчавання. Міністэрства земляробства Чэхіі спрабуе такім чынам уздзейнічаць на нядобрасумленных вытворцаў прадуктаў харчавання і прадаўцоў, паведамляе РІА «Новости».
Новы сайт карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод інтэрнэт-чытачоў.
«Партал трапіў у так званую катэгорыю «адкрыццяў месяца» і заняў другую пазіцыю ў рэйтынгу пошукавай сістэмы - некалькі дзясяткаў тысяч чэхаў шукалі гэты сайт», - сказаў прадстаўнік Seznam.cz Якуб Шуманскі.
Інфармацыя, размешчаная на партале Potravinynapranyri.cz, пастаянна актуалізуецца Дзяржаўнай інспекцыяй Чэхіі па сельскай гаспадарке і прадуктам харчавання.
У Еўропе падобнага праекта пакуль няма - Чэхія першая стварыла такі Інтэрнэт-партал.
Сярод няякасных прадуктаў харчавання, напрыклад, апынуліся сасіскі з сеткі «Альберт», чорны молаты перац з «Лідл», малочныя прадукты і пчаліны мёд з «Тэско», віно з сеткі «Каўфланд».