22 траўня 2024, Серада, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Літвы пачала расследаванне палёту шведаў

2
Генпракуратура Літвы пачала расследаванне палёту шведаў

14 жніўня літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы пачала папярэдняе следства ў справе незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі.

4 ліпеня пілатуемы шведамі самалёт пераляцеў з Літвы на тэрыторыю Беларусі.

Следства распачатае ў сувязі з незаконным перасячэннем мяжы і парушэннем міжнародных лётных правілаў.

Папярэдняе следства вядзе Генеральная пракуратура Літоўскай Рэспублікі.

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. Ім прад'яўлена абвінавачванне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы, журналісту і рыэлтару пагражае да 7 гадоў турмы.

Пасля гэтага інцыдэнту Лукашэнка зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна. З краіны быў высланы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, а беларуская амбасада ў Швецыі адклікана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках