16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсім свеце пройдуць акцыі ў падтрымку Беларусі

7
Па ўсім свеце пройдуць акцыі ў падтрымку Беларусі

4 жніўня 2012 года - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

У гэты дзень год таму быў арыштаваны і неўзабаве асуджаны па сфабрыкаваных абвінавачваннях на 4,5 года беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

У гэты дзень, як піша «Наша ніва», у розных гарадах і краінах пройдуць акцыі ў падтрымку актывістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі: вулічныя пікеты, перформансы, дыскусіі, кінапаказы, выставы і гэтак далей. Галоўны лозунг ў гэты дзень - «Салідарнасць мацней рэпрэсій!»

Марафон салідарнасці «Soliday» - асноўнае мерапрыемства 4 жніўня ў Маскве.

Марафон разлічаны на прадуктыўную і разнастайную дыскусію аб сітуацыі ў Беларусі і Расеі. У рамках марафону адбудзецца некалькі падзей.

На круглым стале «Паралелі: чаму Расею можа навучыць вопыт Беларусі» эксперты ў галіне паліталогіі, праў чалавека і міжнародных адносін абмяркуюць грамадска-палітычную сітуацыю ў Расеі і Беларусі, іх паралелі і адрозненні.

Выстава фатаграфій і паказ дакументальных фільмаў з дыскусіяй дазволяць сфарміраваць сваё ўяўленне пра тое, як сёння жывуць беларусы ва ўмовах дыктатуры. У праграме таксама тэлемост з іншымі гарадамі, у якіх праходзяць мерапрыемствы салідарнасці з Беларуссю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках