Алесь Міхалевіч: Інтэрполу правы чалавека найменш цікавыя
- 20.08.2012, 16:04
Нягледзячы на адмову выдачы Бакіевых, Беларусь цесна супрацоўнічае з Інтэрполам.
Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч пракаментаваў сайту charter97.org знаходжанне ў Менску Джаныбека Бакіева, брата экс-кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева, якога шукае Інтэрпол.
«Кожная краіна сама вызначае, каго з тых, хто адшукваецца Інтэрполам выдаваць, а каго не. Дзяржава сама вырашае, хто, на яе думку, у гэтым спісе з'яўляецца сапраўдным злачынцам, а хто не», - сказаў палітык.
«Супрацоўніцтва Беларусі з Інтэрполам ажыццяўляецца вельмі шчыльна. Большасць чыноўнікаў Інтэрпола супрацоўніцтвам з Беларуссю задаволены. Па такіх пытаннях, як спыненне нелегальнай міграцыі і кантрабанды наркотыкаў, Беларусь выконвае свае абавязацельствы і задавальняе Інтэрпол. А для чыноўнікаў такіх структур, як Інтэрпол, правы чалавека цікавыя ў найменшай ступені», - лічыць Алесь Міхалевіч.