Паганяйла: Беларусь не жадае супрацоўнічаць з міжнароднымі арганізацыямі
4- 20.08.2012, 16:18
Праваабаронца пракаментаваў charter97.org знаходжанне Джаныбека Бакіева ў Менску.
Нагадаем, брат экс-кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева быў нядаўна заўважаны ў цэнтры Менска.
«Калі ён вольна шпацыруе па беларускай зямлі, значыць улады Беларусі ведаюць, што ён тут знаходзіцца і не выконваюць загады міжнароднай арганізацыі, якая выдала ордэр на яго арышт. Беларусь у чарговы раз прадэманстравала нежаданне супрацоўнічаць з міжнароднымі арганізацыямі ў галіне выдачы злачынцаў», - лічыць кіраўнік юрыдычнага аддзела беларускага аддзялення БХК Гары Паганяйла.
«Гэта не першы падобны выпадак. Старэйшы брат Джаныбека Курманбек Бакіеў, які таксама адшукваецца Інтэрполам, атрымаў у Беларусі прытулак. Мы ведаем пазіцыю улад аб нявыдачы Бакіева, нягледзячы на пастаянныя запыты і просьбы Генеральнай пракуратуры Кыргызстана. Гэта не дзіўна. Як кажа адзін з вядучых беларускага тэлебачання, «як ёсць так ёсць», - адзначыў праваабаронца.