14 лiстапада 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасаду Беларусі ў Кыргызстане закідалі камянямі (Фота)

45

Разбітыя вокны, шкло на стэндах і гаршкі з раслінамі.

Каля будынка амбасады Беларусі ў Кыргызстане прайшоў мітынг з удзелам каля ста чалавек, паведамляе «Вечерний Бишкек». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі двух грамадскіх арганізацый, якія патрабавалі выдачы Кыргызстану Жаныша Бакіева, брата былога кіраўніка краіны, які ўцёк у Беларусь.

Па словах мітынгоўцаў, амбасада краіны, якая «нахабна хавае злачынца», не можа знаходзіцца на тэрыторыі Кыргызстана.

Удзельнікі акцыі паспрабавалі прарвацца ў будынак амбасады Беларусі, але ўваход блакавала служба аховы дыпмісіі і узмоцнены нарад міліцыі. Мітынгоўцы пачалі кідаць камяні ў вокны амбасады, а таксама разбілі шкло на стэндзе і гаршкі з раслінамі.

Адзін з удзельнікаў акцыі растлумачыў, што мітынгоўцы патрабавалі, каб да іх выйшаў амбасадар. Ён таксама выказаў меркаванне мітынгоўцаў аб тым, што Беларусь даўно дала палітычны прытулак брату Курманбека Бакіева, і ён у Менску зусім не хаваецца.

Як паведамляў сайт charter97.org, актывіст «Гавары праўду!» Міхаіл Пашкевіч у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» апублікаваў фатаграфіі Жаныбека Бакіева, які шпацыраваў па цэнтры Менска 17 жніўня.

Фотаздымкі выклікалі міжнародны скандал. 21 жніўня Міністэрства замежных спраў Кыргызскай Рэспублікі накіравала ў МЗС Беларусі вербальную ноту «аб прыняцці вычарпальных мер па больш хуткаму затрыманню грамадзяніна Бакіева Жаныша Саліевіча і наступнай яго экстрадыцыі ў Кыргызскую Рэспубліку». Не дачакаўшыся рэакцыі на свае патрабаванні, Міністэрства замежных спраў Кыргызстана 24 жніўня адклікала ў Бішкек свайго надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі Эрыка Асаналіева для правядзення кансультацый.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках