10 траўня 2024, Пятніца, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь па-ранейшаму ў лідэрах па росце коштаў

2
Беларусь па-ранейшаму ў лідэрах па росце коштаў

У ліпені 2012 года Беларусь заняла другое месца сярод шэрагу краін СНД і Еўропы па росце спажывецкіх коштаў у адносінах да чэрвеня: з паказчыкам 1,3% яна саступіла першае месца Балгарыі (1,5%).

Параўнальныя дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Да гэтага на працягу пяці месяцаў (люты-чэрвень) Беларусь займала першае месца па тэмпах інфляцыі. У студзені 2012 года яе апярэдзіла Венгрыя, піша БелаПАН.

За Беларуссю па выніках ліпеня ідзе Расея (1,2%), Германія (0,4%), Казахстан (0,3%), Эстонія (0,2%), Італія (0,1%).

Кошты не змяніліся ў Літве і Славакіі; знізіліся - у Венгрыі, Ірландыі і Чэхіі (на 0,1%), Іспаніі, Турцыі, Украіне, Фінляндыі (на 0,2%), Нарвегіі, Латвіі і Польшчы (на 0,5% ).

Беларусь таксама ўвайшла ў тройку лідэраў па росту індэкса коштаў на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў ліпені ў адносінах да чэрвеня, заняўшы другое месца ў спісе з паказчыкам 0,9%. Беларусь апярэдзіла Расея - 1%. Таксама кошты павысіліся ў Эстоніі (на 0,9%), Нарвегіі (на 0,8%), Балгарыі (на 0,6%), Турцыі (на 0,4%), Фінляндыі (на 0,2%), Ірландыі (на 0,1%).

У Казахстане кошты ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем не змяніліся. Кошты знізіліся ва Украіне і Славакіі (на 0,5%), Літве і Іспаніі (на 0,2%), Венгрыі (на 0,3%), Германіі (на 0,7%), Італіі і Латвіі (на 0,9%), Чэхіі (на 1,6%), Польшчы (на 2%).

У Беларусі ў 2011 годзе зафіксавана самая высокая інфляцыя за апошнія дзесяць гадоў. За год спажывецкія кошты павялічыліся на 108,7%, у тым ліку за снежань - на 2,3%. Нагадаем, прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі планавалася інфляцыя на ўзроўні 7,5-8,5%.

У 2012 годзе плануецца ўтрымаць інфляцыю ў межах 19-22%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках