18 траўня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадэратар групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» паспеў уцячы з Беларусі

16
Мадэратар групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» паспеў уцячы з Беларусі

Каардынатар «РЧСС» і мадэратар групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» Сяргей Бяспалаў сёння раніцай паведаміў, што знаходзіцца ў бяспечным месцы ў Расеі.

Актывіст таксама прасіў КДБ яго не шукаць, бо ў Беларусь ён пакуль вяртацца не плануе.

Нагадаем, учора днём па Менску пракацілася хваля арыштаў мадэратараў апазіцыйных груп у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Таксама КДБ узламаў найбуйнейшыя інтэрнэт-супольнасці ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», у якой налічвалася 37000 карыстальнікаў, і «Толькі ШОС», у якой было больш 15000 карыстальнікаў. Па месцы прапіскі студэнта праграмы Кастуся Каліноўскага, мадэратара групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» Сяргея Бяспалава прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Падчас інтэрв'ю сайту charter97.org малады чалавек паспеў уцячы з кватэры, у якой хаваўся ад спецслужбаў, праз акно.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках