20 траўня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Лукашэнка помсціць за «плюшавае бамбаванне»

1
Freedom House: Лукашэнка помсціць за «плюшавае бамбаванне»

Праваабарончая арганізацыя Freedom House зрабіла заяву ў сувязі з высылкай шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана з Беларусі.

Freedom House лічыць непрымальнай высылку амбасадара Швецыі з Беларусі і расцэньваюць гэты крок беларускіх улад як помсту Лукашэнкі за «плюшавае бамбаванне», гаворыцца ў заяве арганізацыі.

«Адмова ў прадаўжэнні акрэдытацыі амбасадара з'яўляецца актам, які кажа гучней, чым любыя словы - урад Беларусі мае намер яшчэ больш ізаляваць свой народ ад міжнароднай супольнасці, адпрэчваючы свабоду і правы чалавека», - цытуе заяву арганізацыі АФН.

Нагадаем, як паведамляў сайт charter97.org, 3 жніўня міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт ў Твітэры паведаміў аб тым, што з Беларусі выганяюць шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана.

«Рэжым Лукашэнкі выслаў амбасадара Швецыі ў Беларусі за занадта актыўную падтрымку праў чалавека. Абуральна. Гэта паказвае характар рэжыму», - напісаў тады ў сваім блогу шведскі міністр.

Дыпламатычны скандал стаў працягам гісторыі шведскага «плюшавага дэсанта».

4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. Маладым людзям прад'явілі абвінавачванні ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Лукашэнка таксама зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках