2 траўня 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватызацыі адмянілі планы

5
Прыватызацыі адмянілі планы

Паводле новага дэкрэту Лукашэнкі продаж дзяржаўнай маёмасці ажыццяўляецца без фарміравання планаў прыватызацыі.

Нагадаем, такія планы былі прадугледжаны Законам ад 19 студзеня 1993 года «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы».

Акрамя таго, адмяняецца ўзгадненне з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці (мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі) дадатковых эмісій акцый у адкрытых акцыянерных таварыствах, уключаных у пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці, паведамляе TUT.by.

Разам з тым другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія перапрацоўваюць сельгаспрадукцыю, створаных у працэсе прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, праводзяцца па ўзгадненні з прэзідэнтам на падставе прапаноў Савета міністраў, аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкама.

Адмяняюцца паўнамоцтвы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці на прыняцце рашэнняў аб продажу і паніжэнні пачатковага кошту продажу прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў.

Адмяняецца таксама зацвярджэнне ўрадам на трохгадовы перыяд планаў прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, і пералікаў адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржуласнасці, акцыі якіх, што належаць Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках