27 красавiка 2024, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не забыўся пра апальнага Лужкова

9
Лукашэнка не забыўся пра апальнага Лужкова

Дыктатар не забыўся пра свайго сябра, былога мэра расейскай сталіцы Юрыя Лужкова. Прычым не забыўся публічна.

Як паведаміла сёння прэс-служба кіраўніка, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Юрыя Лужкова з днём нараджэння.

Нагадаем, што Юрый Лужкоў быў сваім чалавекам Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве. Многія сцвярджаюць, што акрамя спраў, двух палітыкаў звязвала і сяброўства. Будучы на пасадзе аднаго з кіраўнікоў «Адзінай Расеі», а таму і вельмі блізкім да Крамля, Лужкоў меў магчымасць лабіраваць інтарэсы свайго беларускага сябра. З сыходам у адстаўку, кажуць, зменшыліся аб'ёмы «прысутнасці» жонкі Лужкова Алены Батурынай на будаўнічым рынку Беларусі.

Некалі ўплывовы расейскі палітык сёння знаходзіцца ў няміласці да Крамля. Вакол сям'і Лужкова рэгулярна разгараюцца фінансавыя скандалы. Сам экс-мэр і яго жонка пастаянна судзяцца са сродкамі масавай інфармацыі, якія, на іх думку, пішуць і гавораць няпраўду.

«Лужкова фармальна здымаў будучы прэзідэнтам яшчэ Мядзведзеў, - нагадаў карэспандэнту сайта «Товарищ.online» палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. - Аднак усе разумеюць, што без Пуціна такога ганебнага зняцця быць не магло».

Паводле яго слоў, прычынай апалы Лужкова сталі яго палітычныя амбіцыі і перадзел уласнасці ў Маскве: «Як раз у другое не ўпісаўся Лукашэнка, у якога заўсёды былі цесныя бізнэс-сувязі з Лужковым і яго жонкай».

На пытанне: чаму беларускі кіраўнік пайшоў на такую публічнасць, палітаглядальнік адказаў: «Не гледзячы на такія дэманстратыўныя віншаванні, у Лукашэнкі ўсё роўна неяк не атрымліваецца для многіх быць Кабзонам, які захаваў вернасць дружбе з Лужковым».

Зрэшты, па словах Рамана Якаўлеўскага, можа быць і іншая прычына: «Падобна што, сочынская сустрэча з Пуціным пакінула для Лукашэнкі больш пытанняў, чым ён бы хацеў».

У верасні 2010 года на цэнтральных тэлеканалах выйшла некалькі дакументальных фільмаў з крытыкай дзейнасці Лужкова на пасадзе мэра Масквы - «Справа ў кепцы» на НТВ, затым «Бязмежжа. Масква, якую мы страцілі» на Россия-24. 27 верасня 2010 года Юрый Лужкоў перадаў кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргею Нарышкіну ліст на імя Дзмітрыя Мядзведзева, у якім выказаў абурэнне ў сувязі з бяздзейнасцю прэзідэнта ў дачыненні да з'яўлення негатыўных перадач на тэлебачанні пра яго.

28 верасня 2010 года прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ «Аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў мэра Масквы», па якім Лужкоў быў вызвалены ад пасады мэра Масквы «у сувязі са стратай даверу прэзідэнта Расейскай Федэрацыі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках