16 красавiка 2024, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошай не хапае нават на аграгарадкі

42
Грошай не хапае нават на аграгарадкі

У беларускіх аграгарадках ўводзяцца меры найстражэйшай эканоміі электраэнергіі.

Так, у аграгарадку Тамковічы Дзяржынскага раёна пасля 23 гадзін выключаюць вулічнае асвятленне. Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.

Зараз жыхары населенага пункта вымушаныя хадзіць па вечарах па цалкам цёмных вуліцах.

У Дзяржынскіх электрасетках пацвердзілі гэтую інфармацыю і спаслаліся на рашэнне старшыні Рубілкаўскага сельсавета, на тэрыторыі якога знаходзіцца аграгарадок.

Чытач звярнуў увагу на відавочнае парушэнне мясцовымі ўладамі закона «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». У адпаведнасці з ім, выканаўчыя і распарадчыя органы абавязаны прымаць меры «па належнай асветленасці вуліц і дваровых тэрыторый населеных пунктаў у цёмны час сутак».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках