26 красавiка 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягораў супраць Крэмэра

23
Ягораў супраць Крэмэра

Палітолаг не бачыць ніякіх доказаў таго, што ўзмацненне жорсткасці палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі паўплывае на сітуацыю ўнутры Беларусі.

Такое меркаванне ў каментары «Еўрарадыё» выказаў дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, сябра савета кансорцыўма «ЕўраБеларусь» (не блытаць з грамадзянскай кампаніяй «Еўрапейская Беларусь» - заўв.рэд.) Андрэй Ягораў.

Нагадаем, што кіраўнік амерыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер прапанаваў не запрашаць беларускія ўлады на літоўскі саміт «Усходняга партнёрства» ў лістападзе. Ягораў ахарактарызаваў Крэмера як паслядоўнага прыхільніка жорсткай крытыкі беларускага рэжыму.

«Як бачыць сітуацыю кансорцыум «ЕўраБеларусь», то мы не маем ніякіх доказаў таго, што ўзмацненне жорсткасці палітыкі ў адносінах да Беларусі паўплывае на сітуацыю ўнутры Беларусі і што Еўразвяз такімі крокамі можа прымусіць беларускі рэжым да пераменаў», - сказаў Ягораў.

Ягораў ухваляе цяперашнюю пазіцыю Еўразвяза, які не выключае Беларусь з агульнаеўрапейскіх працэсаў, але абмяжоўвае кантакты да вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў. Уключэнне ў еўрапейскія працэсы палітолаг называе неабходным для будучага развіцця Беларусі.

Палітолаг не выключае, што Еўразвяз і ЗША будуць спрачацца наконт краін «Усходняга партнёрства»:

«Інтарэсы Еўрапейскага Звяза ў краінах суседства моцна адрозніваюцца ад інтарэсаў, якія тут ёсць у Злучаных Штатаў. Таму, натуральна, тут могуць быць і будуць разыходжанні. Але ж Злучаныя Штаты ў дадзеным выпадку не будуць настойваць на якіх-небудзь зменах ў стратэгіі ЕЗ адносна «Усходняга партнёрства», бо гэта сфера геапалітычнага ўплыву Еўрапейскага Звяза».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках