29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчыя сталі на бок наваполацкага кантралёра

84

Следчыя ўгледзелі віну крыўдзіцеля кантралёра ў Наваполацку, а дзеянні самога кантралёра палічылі правамоцнымі.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, перадае карэспандэнт БелТА.

Справа аб гвалце ў дачыненні да кантралёра наваполацкага аўтобуса знаходзіцца ў стадыі завяршэння і ў бліжэйшы час будзе перададзеная ў пракуратуру, а затым накіраваная ў суд. Следчымі ўстаноўлена, што 26 лістапада 2012 года мужчына 1984 года нараджэння здзейсніў у дачыненні да жанчыны-кантралёра супрацьпраўныя дзеянні, якія трапляюць пад дзеянне артыкула 366 Крымінальнага кодэкса «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак». Як паведамлялася, мужчына напаў на жанчыну-кантралёра за тое, што яна запатрабавала ў адной з пасажырак выплаціць штраф за безбілетны праезд. З заявай аб нападзе ў органы ўнутраных спраў звярнулася сама кантралёр.

Грунтуючыся на вывучаных запісах здарэння, у тым ліку тых, якія з'явіліся ў Інтэрнэце, следчыя прыйшлі да высновы, што з «боку кантралёра ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, а тым больш злачынстваў не здзяйснялася». Начальнік упраўлення дадаў, што абвінавачваны да гэтага часу не прынёс выбачэнняў пацярпелай, хаця прызнаў незаконнасць сваіх дзеянняў.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках