26 красавiка 2024, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дайце даведку...

3
Дайце даведку...

Штогод аддзел статыстыкі Мазырскага раёна патрабуе ад праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна даведку аб дзейнасці аддзялення аб'яднання «Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Не стаў выняткам і 2013 год, бо 11 студзеня ў праваабаронцы ізноў запатрабавалі такую даведку. Нагадаем, ПЦ ПЦ «Вясна» быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі пастановай Вярхоўнага суда ў 2003 годзе, і да сёння праваабаронцы вымушаныя працаваць напаўлегальна.

Згодна з заканадаўствам, зарэгістраваныя структуры павінны раз у квартал падаваць звесткі ў падатковую інспекцыю і Фонд сацыяльнай падтрымкі і дапамогі насельніцтву даведку аб наяўнасці ў штаце структуры аплатных супрацоўнікаў і вядзення камерцыйнай дзейнасці. Штогадовую даведку таксама трэба падаваць у аддзел статыстыкі з адказамі на адпаведныя пытанні аб камерцыйнай дзейнасці структуры і іх даходах, выдатках.

У выпадку, калі пастанова аб ліквідацыі аб'яднання была прынятая судом і ліквідацыйная камісія прызначаная не была, у орган, які праводзіць дзяржаўную рэгістрацыю аб'яднання, падаюцца адпаведныя дакументы.

«Усе патрэбныя дакументы мной у 2006 годзе былі здадзеныя ў мясцовы выканкам - структуру, якая рэгістравала Мазырскае аддзяленне ПЦ «Вясна». Аднак пастановы аб выключэнні структуры з журнала рэгістрацыі і рэестра я так і не дачакаўся. А з статыстыкі штогод патрабуюць даведку аб дзейнасці. Вось цяпер я занёс у аддзел статыстыкі копіі здадзеных у выканкам дакументаў. Хоць паводле заканадаўства орган, які прыняў пастанову аб спыненні дзейнасці Мазырскага аддзялення ПЦ «Вясна», павінен быў паведаміць у падатковыя органы, у аддзел статыстыкі, даць аб'яву ў друкаваных СМІ аб спыненні дзейнасці структуры. Таму тут мы бачым некампетэнтныя дзеянні мясцовай вертыкалі ў выкананні сваіх абавязкаў», - растлумачыў Уладзімір Целяпун.

Таксама да дакументаў, здадзеных у аддзел статыстыкі, ён дадаў пастанову Вярхоўнага суда аб ліквідацыі ГА «ПЦ «Вясна», выступ палітвязня, лідара ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага на судзе, Пастанову Камітэта ААН аб незаконнай ліквідацыі «Вясны».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках