26 красавiка 2024, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times выставілі на продаж

1
Financial Times выставілі на продаж

Інвестыцыйныя банкі, якія заняліся продажам газеты The Financial Times, прапаноўваюць яе пакупнікам за 1 млрд фунтаў стэрлінгаў.

Вядзеннем перамоў, у прыватнасці, займаюцца Nomura і Bank of America Merrill Lynch, паведамляе BFM.

Некаторыя банкі таксама прапануюць патэнцыйным пакупнікам набыць дзель медыягрупы Pearson, што валодае The Financial Times, у часопісе The Economist, а таксама ў базе звестак аб куплях Mergermarket, што вынікае з дакументаў, якія апынуліся ў распараджэнні выдання. Уладальнік The Financial Times неаднаразова адмаўляў, што прызначыў дарадцаў для продажу газеты і заўважаў інвестыцыйным банкам, што паўдзельнічаць у гэтай угодзе яны не здолеюць. Банкі, аднак, далей шукаюць патэнцыйных пакупцоў, каб пасля выступіць з прапановай да Медыягрупы.

Паводле дакументаў, банкі разглядаюць прапановы ад 740 млн фунтаў стэрлінгаў да 1 млрд фунтаў стэрлінгаў за The Financial Times, што ў 37 разоў перасягае даход выдання да падаткаабкладання і амартызацыі ў гэтым фінансавым годзе. Мяркуецца, што асноўным прэтэндэнтам на куплю газеты з'яўляецца фінансавая кампанія Bloomberg, заснаваная мэрам Нью-Ёрка Майклам Блумбэргам. Дзель Медыягрупы Pearson у 50% у часопісе The Economist прапаноўваецца пакупнікам прыблізна за 225 млн фунтаў стэрлінгаў, а кошт Mergermarket складзе для інвестараў 250 млн фунтаў стэрлінгаў.

Прынамсі адзін з банкаў, у лік якіх, як мяркуецца, уваходзіць і Credit Suisse, паведаміў патэнцыйным пакупцам, што Pearson нефармальна папрасіў яго заняцца пошукамі прыдатных угод, аднак медыякампанія адмаўляе гэты факт. "Pearson не ініцыяваў ніякага працэсу аб продажу The Financial Times і катэгарычна адмаўляе наяўнасць якіх-небудзь дарадцаў або банкаў, з якімі ёсць фармальныя ці нефармальныя дамоўленасці на гэты конт", - гаворыцца ў заяве Медыягрупы.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Нямеччыне далей змяншаецца лік друкаваных СМІ, аб сваім банкруцтве абвясціла газета Frankfurter Rundschau. Таксама выдавец адмовіўся ад выдання газеты Financial Times Deutschland.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках