26 красавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Міхаіл Чарняўскі

18
Памёр Міхаіл Чарняўскі

Сёння раніцай пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр археолаг і кандыдат гістарычных навук Міхаіл Чарняўскі.

Яму ішоў 75-ы год.

Міхась Чарняўскі - даследчык пасляваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі. Таксама ён займаўся вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры плямёнаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Заходняй і Паўночнай Беларусі. Аўтар дзвюх навуковых манаграфій (адна ў суаўтарстве), шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, звыш 170 навуковых і 260 энцыклапедычных артыкулаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод найбольш вядомых кніг гісторыка: «Неаліт беларускага Панямоння», «Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі», «Страла Расамахі», «Археалагічныя помнікі Міншчыны», «Вогнепаклоннікі», «Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі», «Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч», «Як пошух маланкі. Расціслаў Лапіцкі».

Чарняўскі быў адным з тых, хто адраджаў сацыял-дэмакратычны рух Беларусі.

Пахаванне гісторыка адбудзецца 22 студзеня на ягонай радзіме - у вёсцы Круці Мядзельскага раёна Менскай вобласці.

Месца развітання ў Менску пакуль не вызначанае.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках