25 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі купляюць аўтамабілі ў абыход аўкцыёнаў

23
Чыноўнікі купляюць аўтамабілі ў абыход аўкцыёнаў

За мінулы год на сайце дзяржзакупак былі адмененыя або не адбыліся з дзесятак аўкцыёнаў на закупку аўтамабіляў для чыноўнікаў.

Але амаль усе машыны ў канчатковым выніку былі набытыя, перадае «Еўрарадыё».

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ад набыцця аўтамабіля за 68 тысяч даляраў - Toyota Highlander - адмовіўся праз паўтары гадзіны пасля паведамлення пра гэта ў СМІ.

«Мы вывучылі кан'юнктуру рынку, кошты, не атрымалі пацвярджэння фінансавання і не будзем купляць новае аўто. Буду ездзіць на старым», - казаў тады асабіста старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Іванавіч. У Нясвіжскім райвыканкаме кажуць, што аўтамабіль іх кіраўніка на 100% зношаны, таму патрэбны новы, але пасля скандалу высвятляецца, што «машына не такая ўжо і старая».

А вось у Нясвіжскім палацы аўтамабіль за 450 мільёнаў Nissan Pathfinder усё ж такі купілі.

«Яшчэ ў снежні ў ДАІ зарэгістравалі. За асабістыя сродкі купілі - зарабілі», - нечакана кажуць у Нясвіжскім музеі. Цікава, што аўкцыён быў... адменены.

А вось самы бедны раён Брэсцкай вобласці - Драгічынскі - купляе свайму старшыні машыну за 47 тысяч даляраў - Hyundai Santa Fe Comfort 4WD. Цяпер аўкцыён адменены, а ў райвыканкаме на пытанне, ці купілі аўтамабіль старшыні, нервуюцца:

«Ніякіх больш каментароў на гэтую тэму!» - і кідаюць слухаўку. Можа пакрыўдзіліся?..

На сайце дзяржзакупак з дзесятак аўкцыёнаў на закупку аўтамабіляў для чыноўнікаў розных узроўняў не адбыліся: Хойнікі, Паставы адмянілі аўкцыёны на закупку аўтамабіляў за 300 мільёнаў - тут куплялі Volkswagen Tiguan Trend&Fun і Ford Transit Tourneo Bus 280 SWB Bus M1 2.2 TDCi.

На справе аказваецца, што 300 мільёнаў на закупку аўтамабіляў у райвыканкамах... знайшлі.

«Мы яшчэ ў мінулым годзе купілі, а на гэты год яшчэ не рабілі заявак», - здзіўляюцца ў Пастаўскім райвыканкаме.

Аказваецца, для чыноўнікаў існуе адмысловая схема.

«Двойчы падаем заяўку на электронны аўкцыён. Першы раз заяўка вісіць 15 дзён, другі раз падаем - 10 дзён на заяўку. Калі ніхто не адгукаецца, адмяняем аўкцыён, і тады ўжо купляем непасрэдна ад дылера», - прастадушна прызнаюць у райвыканкаме.

Купілі аўто і для Хойніцкага аддзела культуры - таксама за 300 мільёнаў рублёў!

Праўда, схема для чыноўнікаў на закупку аўтамабіляў у выпадку грандыёзных скандалаў на ўсю рэспубліку не дзейнічае.

Кантрольны званок журналісты зрабілі ў Ельск, дзе куплялі Touareg V6 TDI Tiptronic, адразу ў гараж райвыканкама. Кіроўца райвыканкама Іван кажа, што ў гаражы чатыры машыны - сярод іх і «Мэрсэдэс», якому 12 гадоў, і «Ніва», і нават «Жыгулі».

«Не куплялі новыя аўтамабілі. Дакладна новых аўтамабіляў няма», - кажа Іван.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках