Двухпавярховыя дамы ў Менску пойдуць пад знос
32- 23.01.2013, 16:43
У Менску разглядаецца варыянт зносу двухпавярховых дамоў для будаўніцтва шматпавярховак.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае БелТА.
Па словах Мікалая Ладуцькі, для горада гэта новая тэма, і яна патрабуе ўважлівага вывучэння. Са зносам двухпавярховых дамоў барачнага тыпу, якіх у сталіцы дастаткова, з'явяцца тэрыторыі для жыллёвага будаўніцтва. Істотна знізяцца выдаткі на стварэнне інфраструктуры: у мікрараёнах ужо ёсць дзіцячыя садкі, школы, паліклінікі. Разам з тым неабходнасць зносу прывядзе да падаражэння квадратнага метра, бо жыхарам зносімых двухпавярховах трэба вылучаць наўзамен жыллё.
Мікалай Ладуцька не выключае, што такія падыходы ў некаторых гараджан могуць выклікаць неразуменне, але рэальнасць такая, што ў Менску практычна не засталося свабодных для ўзвядзення жылля тэрыторый. Не пазбегнуць гораду і ўшчыльнення забудовы. Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва, будаўніцтва і інвестыцый даручана распрацаваць канцэпцыю рэгенерацыі тэрыторый раёнаў двухпавярховай забудовы з заменай на больш якаснае жыллё.